Жыхары Гомельскай вобласці Беларусі паведамляюць пра рэйды сілавікоў на палі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Гаворка ідзе пра праверкі, якія праводзяць у тым ліку супрацоўнікі КДБ у дачыненні да работнікаў, перадае «Гомельская вясна».

“Работнікі сельскай гаспадаркі ў нас у шоку: супрацоўнікі КДБ у нас на палях правяраюць камбайнёраў і іншых работнікаў. Прыехалі на поле ў абед. Спачатку правяралі кухарку. Потым пачалі аглядаць кабіну кожнага камбайна. Абураліся, што людзі дрэнна працуюць. Шукалі, магчыма, хтосьці нешта скраў”, – распавёў жыхар адной з вёсак.
У іншым раёне паведамілі, што да іх проста на палі таксама прыязджалі сілавікі ў чорнай форме — аглядалі кабіны камбайнаў і аўтамабіляў, якія працуюць на ўборцы збожжа.
Нагадаем, 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з крадзяжамі ў гаспадарках.






