BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рост цэн на харчовыя тавары ў Менску паскорыўся да 6,7 працэнта

Цэны на харчовыя тавары ў Менску ў чэрвені 2025 г. у параўнанні з траўнем 2025 г. павялічыліся на 1,8%, са снежнем 2024 года рост паскорыўся да 6,7%.

Як паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы, у чэрвені 2025 года ў параўнанні з чэрвенем 2024 года рост цэн на харчовыя тавары паскорыўся да 10,4%. За студзень-чэрвень бягучага года цэны павялічыліся на 8,2 працэнта да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2024 года.

Нехарчовыя тавары ў чэрвені 2025 года падаражэлі ў параўнанні з траўнем на 0,3 працэнта, з пачатку года – на 2,8 працэнта. Гадавы рост у чэрвені склаў 4,0% (да ўзроўню чэрвеня 2024 г.). За студзень-чэрвень 2025 года цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 3,9%.

Цэны на паслугі ў чэрвені 2025 года ў параўнанні з красавіком выраслі на 0,5%, са снежнем 2024 года – на 5,8%. У чэрвені 2025 года да ўзроўню чэрвеня 2024 года цэны павялічыліся на 6, 9%. За студзень-чэрвень бягучага года цэны выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 6,5 працэнта.