BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыбакоў намякнуў на сумесны бізнес з ЗША ў межах «поўнай нармалізацыі» адносінаў

Каментуючы для беларускага дзяржаўнага тэлебачання вынікі перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй у Менску, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН і адзін з ключавых перамоўшчыкаў Валянцін Рыбаков растлумачыў, што ўлады маюць на ўвазе пад нармалізацыяй адносінаў паміж Беларуссю і ЗША.

Коўл і Рыбакоў у Менску. Скрыншот відэа.

Рыбаков спаслаўся на словы спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла і намякнуў на магчымасць развіцця сумеснага бізнесу з амерыканскім бокам.

Паводле яго слоў, амерыканскі спецпрадстаўнік падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам адкрыта заявіў, што канчатковай мэтай адміністрацыі ЗША з’яўляецца поўная нармалізацыя беларуска-амерыканскіх адносінаў.

«У гэта паняцце ўваходзіць абсалютна ўсё: палітычныя адносіны, эканамічныя адносіны, бізнес, які мы можам сумесна развіваць і якім можам разам займацца. Гэта культура — увесь комплекс нашых узаемаадносінаў. Гэта не проста агульная фармулёўка пра “ўвесь комплекс двухбаковых адносінаў”, а сапраўды ўсё без выключэння», — заявіў Рыбаков.