У панядзелак, 2 сакавіка, на максімуме цана за барэль нафты склала $82,37. Затым рост запаволіўся. Мінулым разам вышэй за $82 за барэль нафту гандлявалі больш за год таму, піша Office Life.

Раней Іран аб’явіў аб спыненні гандлю праз Армузскі праліў, які называюць найважнейшай энергетычнай артэрыяй планеты. Праз яго праходзіць каля 20 працэнтаў сусветнай нафты і да 30 працэнтаў сусветных паставак звадкаванага прыроднага газу. У выніку каля праліва сабралася мінімум 150 нафтавых танкераў. Некаторыя з іх ужо аказаліся пад ударам. Страхоўшчыкі адмяняюць пакрыццё, нафтавыя трэйдары прыпынілі адгрузкі нафты, паліва і ЗПГ. Па ацэнках экспертаў, трафік праз праліў упаў на 38-50%.
БелАЗ накіруе больш за $100 млн на абнаўленне вытворчасці
Адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кар’ернай тэхнікі працягвае маштабнае тэхнічнае пераўзбраенне, прычым аб’ём выдзеленых на гэта сродкаў у 2026 годзе істотна павялічыўся. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал складзе 301,5 млн беларускіх рублёў – гэта амаль на 100 млн больш, чым у 2025 годзе. На гэтыя сродкі завод закупіць 110 адзінак новага абсталявання: зварачнага, грузападымальнага і тэхналагічнага. Для параўнання, летась было набыта 62 адзінкі, піша myfin.by.
Нагадаем, раней Беларусь здолела яшчэ на год прадоўжыць для БелАЗа нулявую стаўку ўвазной мытнай пошліны ў ЕАЭС на асобныя віды рухавікоў.
У Берасцейскай вобласці раскрылі карупцыйную схему ў аграсектары
Дырэктара філіяла буйнога аграхолдынга і кіраўнікоў трох гаспадарак падазраюць у сістэмнай карупцыі. Па дадзеных МУС, службовыя асобы атрымлівалі грошы ад камерцыйнай структуры за дапамогу ў дзяржзакупках і прыярытэтную адгрузку тавара.
Схема будавалася на пастаўках кармавых дабавак і продажы свініны. За “патрэбныя” рашэнні прадстаўнікі прыватнай фірмы перадавалі наяўныя – агульная сума хабараў ужо перавысіла 80 тыс. рублёў. Цяпер фігуранты знаходзяцца пад следствам, ім пагражаюць сур’ёзныя тэрміны – да 15 гадоў пазбаўлення волі, піша Office Life.
Новыя правілы для мільёнаў палякаў
1 сакавіка ўступаюць у сілу значныя змены, якія закранаюць жыццё мільёнаў палякаў. Змены закрануць памеры пенсій, дапамог па інваліднасці і іншых дапамог, а таксама абмежаванні заробкаў для пенсіянераў. Індэксацыя пенсій і дапамог па інваліднасці будзе праводзіцца аўтаматычна Установай сацыяльнага страхавання (ZUS). У гэтым годзе дапамогі павялічацца на 5,3%. Да прыкладу, мінімальная пенсія, пенсія па страце карміцеля і пенсія па поўнай інваліднасці складуць 1978,49 злотых брута.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае: marine-digital.com.






