BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З спісу радыяцыйна небяспечных выключылі 1,3 тысяч гектараў

З пераліку радыяцыйна небяспечных выключаны зямельныя ўчасткі ў 10-ці раёнах Гомельскай вобласці. Большая частка з іх можа быць уключана ў паўнацэнны гаспадарчы абарот, паведамілі ва ўрадзе. Так, у гаспадарчае выкарыстанне пераводзіцца звыш 940 га зямель у Брагінскім, Веткаўскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Чачэрскім раёнах.

Яшчэ крыху больш за 378,7 га ў Брагінскім і Веткаўскім раёнах перавялі з катэгорыі “радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння” ў “радыяцыйна небяспечныя землі абмежаванага гаспадарчага выкарыстання”. У Саўміне паведамілі, што выкарыстанне гэтых земляў, а таксама ўся прадукцыя, вырабленая на іх, будзе строга кантралявацца, піша Office Life.

Беларуская чыгунка сутыкнулася з рэзкім падзеннем аб’ёмаў перавозак

Ключавы канал экспарту — міждзяржаўны стыкавы пункт Езярышча— Завярэжжа — фактычна страціў ранейшую загрузку. Пра гэта піша “Супольнасць чыгуначнікаў”. Раней праз гэты пераход штодня пераходзіла 10–14 цягнікоў, у асобныя дні — да 16. З іх 1–3 саставы прыпадалі на наліўныя грузы, перадусім нафтапрадукты. Цяпер аб’ёмы скараціліся больш чым удвая — да 4–6 цягнікоў у суткі. Пры гэтым у перыяд з 1 па 3 красавіка перадача наліўных грузаў фактычна адсутнічала.

Найбольш адчувальны ўдар прыйшоўся па экспартных перавозках нафтапрадуктаў. Пасля ўдараў УСУ па расейскіх партах Балтыкі, беларускі экспарт праз Усць-Лугу ўжо знізіўся на 50%, што запусціла ланцуговую рэакцыю: змяншаецца падача вагонаў пад наліванне, парушаецца рытм адпраўленняў, на станцыях назапашваюцца саставы.

У сакавіку самую дарагую кватэру ў Беларусі купілі за $479 тыс.

Амаль паўмільёна даляраў за “двушку” плошчай 116 квадратных метраў заплацілі не ў нейкім дарагім раёне. Гэтая кватэра знаходзіцца ў  11-павярховым доме, размешчаным побач са сталічным Паркам ім. Чалюскінцаў.

Праўда, як піша Realt, гэты дом – зусім не просты, а таксама элітны. Тут усяго 46 кватэр. З іх 12 – двухузроўневыя. Ёсць нават два пентхаусы. У некаторых кватэрах – па сем-восем пакояў. З улікам плошчы атрымліваецца, што метр у прададзенай кватэры ацанілі ў $2994.

Еўрапейскі звяз рыхтуецца да «найгоршага»

На гэтым тыдні адбываюцца сустрэчы каардынацыйных груп Еўразвязу па нафце і газе. Камісар па энергетыцы Дэн Ёргенсен заявіў Financial Times, што Еўразвяз не разлічвае на хуткае заканчэнне вайны ў Іране і павінен рыхтавацца да «найгоршага». Паводле Ёргенсена, Еўразвяз лічыць, што «цэны на энерганосьбіты будуць вельмі высокімі на працягу доўгага часу», таму еўрапейскія ўрады павінны падрыхтавацца. Еўрачыноўнік паведаміў, што ў Бруселі ўжо вядзецца праца над планамі па супрацьдзеянні наступствам працяглага канфлікту.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота ілюстрацыйнае: Shutterstock.