Даследчы цэнтр BEROC аб’яўляе набор удзельнікаў для праекту BEROC Research Lab 2025, які дае ўнікальную магчымасць маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў пагрузіцца ў свет эканамічных даследаванняў.

Кажа акадэмічны дырэктар даследчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі:
– Чаму мы ўвогуле пачалі такую праграму? Беларусь усё больш і больш аддаляецца ад сусветнай навукі. Нельга сказаць, што раней у нас былі неверагодныя сувязі і прафесары ездзілі паміж Гарвардам і БДУ, але ўсё ж такі нейкія кантакты былі. Зараз якасць адукацыі вельмі пацярпела. Мы пачалі гэтую праграму, каб маладыя беларускія таленты не знікалі, каб маглі б зрабіць першы крок у даследаванні, пайсці вучыцца далей ў заходнія ВНУ.

Праект будзе рэалізаваны на конкурснай аснове, і адбор удзельнікаў пройдзе па выніках запаўнення анкеты. Удзельнікі змогуць атрымаць стыпендыю ў памеры 400 еўра за месяц на тэрмін да 3 месяцаў і падрыхтаваць уласнае даследаванне або працаваць у складзе невялікай каманды. Таксама прадугледжана падтрымка вопытных ментараў.
Падаць заяўку можна тут.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву BEROC.






