BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёмы беларускі бізнес-форум працуе ў Варшаве

VII беларускі бізнес-форум у Еўропе аб’яўляецца адкрытым! Гэты дзень асаблівы для нас яшчэ і таму, што Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой святкуе сваё трохгоддзе! З прамовай да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся прэзідэнт асацыяцыі Яўген Буры.

Ён адзначыў: За гэтыя тры гады я выразна ўсвядоміў, што найбольшы гонар, якім можа адарыць жыццё і кар’ера, — гэта мець магчымасць дапамагаць іншым. І не проста іншым, а тым, хто цэніць свабоду і гатовы развівацца, не губляючы сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці. Сёння АВВА стала памагатым і абаронцам беларускіх бізнесаў за мяжой, – казаў Яўген Буры.

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу.