Менская міліцыя праверыла, як працуюць замежнікі на рынку «Экспабел». Праверка закранулі 18 суб’ектаў гандлю і 48 працоўных мігрантаў. Сілавікі знайшлі дзевяць парушэнняў. Пра гэта паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Сем замежнікаў і дваіх працадаўцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне заканадаўства аб знешняй працоўнай міграцыі — далі штраф і правялі прафілактычныя гутаркі.
Нагадаем, нядаўна Лукашэнка падпісаў указ пра павышэнне ролі наймальнікаў пры прыёме на працу замежнікаў. Наймальнікі павінны кантраляваць жыццё такіх работнікаў — аж да таго, ці захоўваюць яны парадак у кватэры.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: expobel.by






