У Польшчы канстатавалі зніжэнне кантрабанды цыгарэт з Беларусі пасля пачатку міграцыйнага крызісу. Аб гэтым піша RMF24.

Калі ў 2020 годзе было выяўлена на польска-беларускую мяжу 51,37 млн кантрабандных цыгарэт, а ў 2021-м – 104 млн, то ў 2022 годзе іх колькасць скарацілася да 18,63 млн шт, праўда, потым пачало расці. У мінулым годзе было перахоплена 30,7 млн кантрабандных цыгарэт.
Скарачэнні аб’ёмаў кантрабанды звязваюць з закрыццём большасці пунктаў пропуску на мяжы, а таксама будаўніцтвам памежнай загароды. Разам з тым кантрабандысты сталі часцей выкарыстоўваць паветраныя сродкі дастаўкі. Памежная ахова Польшчы ў мінулым годзе выявіла 40 такіх выпадкаў, паліцыя расследуе 10 выпадкаў. Для перапраўкі кантрабанды выкарыстоўваюць беспілотнікі, але часцей – паветраныя шары.
Аналагічная сітуацыя назіраецца на літоўска-беларускай мяжы.






