BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шматлікія гандлёвыя аб’екты ў Беларусі надалей завышаюць цэны

Ад пачатку года парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні выяўленыя больш як у сотні аб“ектаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота: Denys Kurbatov / Shutterstock.com

Агульная сума штрафаў перавысіла 250 тысяч рублёў. Да прыкладу, адна з кампаній у Гомельскай вобласці, як сцвярджаецца, прадавала гародніну “баршчавога набору” і яблыкі “з надбаўкай 442% пры дапушчальных заканадаўствам 30%”.

У Берасцейскай вобласці індывідуальны прадпрымальнік, паводле сцвярджэння МАРГ, далучаў да цэн на безалкагольныя напоі і ваду гандлёвыя надбаўкі — ад 47% да 156% — пры абмежаванні не больш за 40%.

Беларускае Радыё Рацыя