У верасні 2024 года зніжэнне аб’ёму рэалізаванай прадукцыі (у пастаянных цэнах) зафіксавана ў 17 галінах прамысловасці. Пра гэта паведаміла Галоўнае статупраўленне Польшчы (GUS).

Па папярэдніх дадзеных ведамства, найбольшы спад быў адзначаны ў здабычы каменнага і бурага вугалю (лігніту) – на 21,0%, у рамонце, абслугоўванні і ўстаноўцы машын і абсталявання – на 17,6%, у вытворчасці электрычных прылад – на 15,7 %, хімічнай прадукцыі і хімічных вырабаў – на 5,7%, напояў – на 4,4%, машын і абсталявання – на 2,9%, металаў – на 2,1%, а таксама ў вытворчасці аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў – на 2,0 працэнты.
GUS таксама паведамляе, што ў верасні сярэдняя заработная плата ў прадпрымальніцкім сектары склала 8140,98 злотых брута (каля € 1884), што на 10,3% вышэй, чым год таму ў гэты ж час.
Занятасць на прадпрыемствах за гэты перыяд знізілася на 0,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У верасні на прадпрыемствах, дзе працуе больш за 10 чалавек, было занята ў агульнай колькасці 6 млн. 462 тыс. 400 супрацоўнікаў.






