Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту .У красавіку, паводле Белстату, цэны агулам выраслі на 0,4%: харчовыя тавары падаражэлі на 0,6%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,2%.
З харчовых прадуктаў з пачатку году ў Беларусі найбольш падаражэлі салодкі перац (на 46,3%), морква (на 34,8%), буракі (на 25,4%, капуста (на 22%), цыбуля (на 19,3%), вынікае са статыстыкі Белстату.
Ёсць і прадукты, якія з пачатку году крыху патаннелі: сярод іх цытрусавыя (на 10,3%), грэчка (на 4,2%), кансэрваваная садавіна (на 3,3%).