BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Stadler зноў пачаў працаваць з БЧ і паставіць 65 цягнікоў

Кампанія Stadler паставіць Беларускай чыгунцы цягнікі для міжрэгіянальных ліній. Пра гэта расказаў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч. Прадстаўнік БЧ удакладніў, што вырабляць тэхніку будуць у Беларусі.

Як нагадвае Office Life, у швейцарскай кампаніі Stadler застаўся актыў у Беларусі. Гаворка ідзе пра завод «Штадлер Менск», уласнікам якога на 100 працэнтаў з’яўляецца надалей Stadler. У 2014 годзе кампанія запусціла пад Менскам, у Фаніпалі, вытворчасць рухомых саставаў для чыгунак і метро.

Аляксандр Харашэвіч удакладніў, што па кантракце для БЧ павінны паставіць 65 цягнікоў, у тым ліку 30 электрацягнікоў і 35 дызель-цягнікоў.

У Варшаве пройдзе канферэнцыя беларускага тэхналагічнага бізнесу

6 верасня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя BelTech Global 3.0 – найбуйнейшая падзея беларускага тэхналагічнага бізнесу за мяжой.

Яе арганізатары на чале з ZPP/Belarus Business Center збіраюць на мерапрыемства 50 спікераў, каля 400 гасцей, 11 партнёраў і 5 інфапартнёраў, якія ў рамках выступленняў і панэльных дыскусій абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця галіны.

Сярод самых вядомых спікераў BelTech Global 3.0 – кіраўнік і сузаснавальнік Flo Health Дзмітрый Гурскі, заснавальнік венчурнага фонду Flyer One Ventures Віталь Лапцёнак, кіруючы партнёр Zubr Capital Канстанцін Запалянскі, адзін з топ-мэнэджараў AIBY Раман Альшэўскі і іншыя зоркі беларускага і глабальнага IT і хардвера.

У Еўропе рэвалюцыйныя змены ў манікюры

З 1 верасня ў Еўрапейскім саюзе будзе забаронена выкарыстанне аксіду трыметылбензаілу дыфенілфасфіну. Гэта TPO – рэчыва, якое паўсюдна выкарыстоўваецца ў якасці фотаініцыятара для зацвярдзення геляў пад уздзеяннем ультрафіялетавага святла, у тым ліку геляў для нарошчвання і мадэлявання пазногцяў.

З гэтага моманту салоны прыгажосці, спецыялісты і вытворцы на ўсёй тэрыторыі ЕС абавязаны забяспечыць, каб ніводны касметычны прадукт больш не ўтрымліваў TPO. Акрамя таго, усе рэшткі павінны быць утылізаваны, незалежна ад таго, калі яны былі набыты.

У 2023 годзе Еўрапейская камісія перакласіфікавала TPO як рэчыва катэгорыі 1B, якое валодае канцэрагеннымі, мутагеннымі або таксічнымі уласцівасцямі, піша “Беларусы і рынак”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: OL.