BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала дакладна вядома, якія банкі Беларусі трапілі пад новыя санкцыі ЕЗ

Як раней паведамлялася, Еўразвяз узмацніў санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў, якія ўжо былі адключаныя ад сістэмы SWIFT. Пра гэта стала вядома з афіцыйнага часопіса ЕЗ.

У новы пакет санкцый увайшлі: Белаграпрамбанк, Банк «Дабрабыт», Банк развіцця і Белінвестбанк. Для гэтых банкаў цяпер уведзена поўная забарона на фінансавыя транзакцыі.

Фота: rbcard.com

Акрамя таго, у санкцыйны спіс трапілі восем беларускіх прадпрыемстваў. Новыя меры таксама датычацца і гандлю паміж Беларуссю і Расеяй, уключаючы поўную забарону на фінансавыя аперацыі з выкарыстаннем спецыялізаваных паслуг абмену паведамленнямі і эмбарга на імпарт зброі з Беларусі.

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года Белаграпрамбанк, Банк развіцця і Банк «Дабрабыт» ужо былі адключаныя ад SWIFT. У спісе санкцый таксама знаходзяцца Белінвестбанк і «дочкі” расейскіх банкаў, такія як Ашчадбанк, Банк ВТБ (Беларусь) і БелВЭБ.

Беларускае Радыё Рацыя