Па выніках першага паўгоддзя, у рэальны сектар беларускай эканомікі паступіла 4,2 мільярдаў даляраў замежных інвестыцый. Пра гэта паведамляе Белстат. І гэта прыкладна на 100 мільёнаў даляраў больш, чым за аналагічны леташні перыяд. З усёй сумы, прыцягнутай у студзені-чэрвені, 75 працэнтаў склалі прамыя замежныя інвестыцыі.

Што да зваротнага інвестыцыйнага патоку, то за студзень-чэрвень бягучага года беларускія кампаніі ўклалі за мяжой 2,5 мільярдаў даляраў. Гэта таксама прыкладна на 100 мільёнаў даляраў больш, чым за першае паўгоддзе летась. На долю прамых інвестыцый прыпадала 75 працэнтаў усіх накіраваных інвестыцый за мяжу, піша выданне «Беларусы і рынак».
Парк высокіх тэхналогій – пашыраецца
Назіральны савет беларускага Парку высокіх тэхналогій вырашыла зарэгістраваць яшчэ 54 кампаніі ў якасці рэзідэнтаў.
Як паведамляе прэс-служба парка, новыя рэзідэнты сканцэнтруюцца на стварэнні інавацыйных апаратна-праграмных рашэнняў для вядучых галін эканомікі ад прамысловасці да сельскай гаспадаркі да сферы паслуг і лічбавых тэхналогій. Падкрэсліваецца, што сярод навічкоў ПВТ 15 маюць замежны капітал. На сёння Парк высокіх тэхналогій налічвае больш за адну тысячу кампаній, піша devby.io.
Польшча будуе масіўныя турбіны ў Балтыйскім моры
Польшча будзе мець найбуйнейшыя і самыя сучасныя ветраныя турбіны ў Еўропе і свеце, заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі ў Лебе. Прэм’ер мае наведаць марскі ветрапарк Baltic Power — сумеснае прадпрыемства Orlen і канадскай кампаніі Northland Power. Паводле палітыка, праект па будаўніцтве марской ветравой электрастанцыі ў Балтыйскім моры ў цяперашні час знаходзіцца на палове шляху рэалізацыі.
– Гэта гіганцкая інвестыцыя, якая можа забяспечыць энергіяй прыблізна 1,5 мільёна хатніх гаспадарак і набліжае нас да поўнай энергетычнай бяспекі і незалежнасці, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. Кажучы пра маштаб інвестыцый, ён распавёў, што адна турбіна вышэйшая за Палац культуры і навукі, а памер усёй электрастанцыі параўнальны з плошчай Гдыні. (businessinsider.com.pl)
Канада выпусціла манеты ў форме вока дыназаўра
Каралеўскі канадскі манетны двор працягвае выпуск калекцыйных манет нестандартнай формы і дызайну.
Манеты наміналам 20 даляраў выкананы ў форме вока дыназаўра роду Thanatotheristes, выкапнёвыя рэшткі якога былі знойдзены ў Канадзе. На месцы зрэнкі жывёлы знаходзіцца каляровы малюнак трох дыназаўраў у іх натуральным асяроддзі пасялення. На аверсе размяшчаецца профіль карала Чарльза III.
Беларускае Радыё Рацыя






