BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЧАЭС пасля атакі дрона: каментары экспертаў і патэнцыйная пагроза для БелАЭС


Паводле МАГАТЭ, пажар ва ўкрыцці над разбураным чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС, выкліканы атакай расейскага ўдарнага дрона ў ноч на 14 лютага, да гэтага часу не ліквідаваны.

Незалежная экспертка, экс-сябра калегіі Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Вольга Кашарна распавяла пра бягучую сітуацыю на ЧАЭС:

-Адкрытага агню няма, але ёсць тленне пластыка. Я не думаю, што будуць нейкія выкіды радыеактыўных аэразоляў.

Інжынер-фізік праграмы “Бяспека радыеактыўных адходаў” Андрэй Ажароўскі выказаў занепакоенасць тым, што ва ўмовах вайны пад ударам можа апынуцца і БелАЭС, размешчаная ў Астраўцы, непадалёк ад мяжы з Літвой:

-Нават самыя сур’ёзныя ахоўныя абалонкі еўрапейскіх АЭС не могуць вытрымаць масавага траплення снарадаў артылерыйскіх сістэм калібру 150 мм і вышэй. Тое ж самае адносіцца і да расейскіх рэактараў на Астравецкай АЭС. Падобныя ўкрыцці прызначаныя для абароны ад прыродных з’яваў.

Па словах начальніка ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Руткоўскага, на фоне «інцыдэнта на ЧАЭС узровень гама-выпраменьвання на пунктах радыяцыйнага маніторынгу не змяніўся і адпавядае шматгадовым значэнням».

Цалкам матэрыял:

Фота: Служба безпеки України