BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што будзе з курсам рубля ў 2025 годзе — прагноз экспертаў

Курс долара ў Беларусі абнавіў гістарычны максімум напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў і ўжо перавысіў адзнаку 3,4 рубля. Якім будзе курс валют у Беларусі ў 2025 годзе? Эксперты падзяліліся сваімі прагнозамі ў эфіры шоу “Мне таксама не падабаецца”.

Так, Анастасія Лузгіна, старшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра BEROC, лічыць, што прагназаваць дакладна курс бессэнсоўна, але ён можа быць і 5 рублёў. “Тут пытанне і да беларускай эканомікі — наколькі збалансавана яна будзе працаваць, — таму што ад гэтага і будзе залежаць курс… Калі перагрэў будзе нарастаць, то мы ўбачым зніжэнне курсу беларускага рубля. А калі пасля выбараў не будуць улічваць прагнозныя паказчыкі і гнацца за ростам ВУП, то курс будзе паступова і плаўна зніжацца на некалькі працэнтаў за квартал”, – дадала эксперт.

Ураджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца шэсць месяцаў запар

У студзені — кастрычніку агуркоў і карнішонаў, якія растуць у абароненым грунце, нарыхтавана больш, а памідораў — менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Памідораў за названы перыяд выраблена на 7,3% менш. Пры гэтым ураджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца з траўня, да гэтага адзначаўся рост.

Яшчэ летась прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заяўляў, што пытанне забеспячэння ўнутранага рынку айчыннай міжсезоннай прадукцыяй “будзе ў прынцыпе вырашана” на працягу некалькіх гадоў. Ён адзначыў, што ў асенне-зімовы, а таксама ранні вясновы перыяд, калі ёсць вялікі попыт, “не хапае ўласнай вытворчасці”. “Па агурках 40% мы закрываем, па таматах і таго менш”, — сказаў чыноўнік.

Паводле яго слоў, дэфіцыт на рынку закрывае імпарт з Расеі, Азербайджана, Турцыі, але застаецца пытанне высокай  цаны.

Колькі зарабляюць медсёстры ў Польшчы? Найбольш у ЕЗ!

Польскі медперсанал зарабляе найбольш у ЕЗ, калі параўноўваць іх заробкі з сярэднім заробкам у дадзенай краіне, але з пункту гледжання выдаткаў на ахову здароўя Польшча адстае ад іншых дзяржаў – Forsal.pl прыводзіць высновы справаздачы, прысвечанай сістэме аховы здароўя ў краінах Еўразвяза.

У 2022 годзе краіны ЕЗ прызначылі ў сярэднім 10,4% ВУП на ахову здароўя. Польшча выдзеліла на гэтыя мэты 6,4%. Гэта чацвёрты найгоршы вынік у ЕЗ – Польшчу апярэджваюць толькі Люксембург (5,6%), Румынія (5,7%) і Ірландыя (6,1%). Дадзеныя таксама паказваюць на адносна малую колькасць медыцынскіх работнікаў у Польшчы. У 2022 годзе на 1000 жыхароў прыходзілася 5,7 медсястры і 3,5 лекара, у той час як сярэдні паказчык па ЕЗ складае 8,4 і 4,2 ​​адпаведна.

У той жа час у Польшчы медсёстры могуць разлічваць на адносна высокія заробкі. Яны зарабляюць 160% ад сярэдняга заробку, што ставіць краіну на першае месца, разам з Бельгіяй. У ЕЗ гэты паказчык складае ў сярэднім 120%, піша Беларуская служба Польскага радыё.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: officelife.media.