BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што найбольш падаражэла ў Беларусі за студзень?

Курсы замежных моваў, цыгарэты мясцовай вытворчасці і штодзённыя газеты сталі лідарамі па падаражэнні тавараў у Беларусі ў мінулым студзені. Пра гэта сведчыць праведзены рэсурсам «Позірк» аналіз звестак Белстату. 

Так, цэны на курсы замежных моваў выраслі болей чым на 10%, на беларускія цыгарэты — болей чым на 8%, на штодзённыя газеты — болей чым на 7%.

Сярод прадуктаў харчавання найбольш выраслі цэны на глазураваныя цукеркі, а прыкметней за ўсё патаннелі грэцкія крупы.

Сярод сезонных тавараў найбольш падаражэлі буракі, прытым знізіліся цэны на цытрусавыя. Агулам харчовыя тавары падаражэлі ў студзені амаль на 1%.

Фота: instagram.com/kommunarka.by