BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што Польшча купляе ў Беларусі ва ўмовах санкцый?

Паводле звестак Eurostat, у мінулым годзе Польшча імпартавала з Беларусі тавараў на суму 1,274 млрд. еўра, што на 11,8% менш, чым у пазамінулым.

Асноўныя катэгорыі імпарту з Беларусі ў Польшчу ў 2024 годзе:

хімічная прадукцыя – 300 млн еўра (23,5% ад агульнага аб’ёму імпарту)

вырабы з металаў і іншых матэрыялаў – 275 млн еўра (21,6%)

машыны і транспартнае абсталяванне – 160 млн еўра (12,6%)

розныя прамысловыя тавары – 202 млн еўра (15,9%)

Адначасова экспарт Польшчы ў Беларусь летась склаў прыблізна 6,84 млрд. еўра, што на 15,8% менш у параўнанні з папярэднім годам, піша myfin.by.

Расея плануе выпускаць новыя знішчальнікі сумесна з Беларуссю

Расея хоча прыцягнуць Беларусь да сумеснай вытворчасці ваеннага самалёта. Гэта будзе лёгкі тактычны знішчальнік Checkmate, піша «Коммерсант» са спасылкай на словы гендырэктара “Рособоронэкспорта” Аляксандра Міхеева.

Пра гэта кіраўнік расейскай «абаронкі» распавёў напярэдадні выставы ўзбраенняў MILEX, якая праходзіць з 21 па 24 траўня ў Менску. Паводле яго слоў, Беларусь таксама хочуць задзейнічаць у стварэнні сумесных БПЛА, бранятэхнікі і сродкаў СПА. Таксама расейскі бок хоча абмеркаваць з беларускімі калегамі распрацоўку авіяцыйных рухавікоў, пытанні рамонту і мадэрнізацыі баявых самалётаў.

З Венесуэлай зноў нешта пайшло не так

Праз 10 месяцаў пасля спробы перазапусціць стасункі Беларусь усё яшчэ дамаўляецца з Венесуэлай актывізаваць гандаль і палітыку, піша «Позірк». Больш актыўна выкарыстоўваць сумесную камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і механізм палітычных кансультацый дамовіліся падчас тэлефоннай размовы міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і яго венесуэльскі калега Іван Хіль Пінта. Але яшчэ летась пытанні супрацоўніцтва з уладамі Венесуэлы абмяркоўваў Раман Галоўчанка, які тады займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі. Паведамлялася, што прынятыя «канкрэтныя рашэнні, якія павінны быць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час». Але гэта так і не атрымалася зрабіць.

Найбольш вядомая старонка стасункаў паміж краінамі — спроба Беларусі наладзіць пастаўкі венесуэльскай нафты на пачатку 2010-х гадоў, якая паспяхова правалілася.


IT-галіна Польшчы – пад ціскам

Польскі IT-сектар апынуўся на раздарожжы. Кампаніі, што доўгі час асацыяваліся з інавацыямі і дынамічным ростам, цяпер скарачаюць персанал і змяншаюць бюджэты на развіццё. Рост запазычанасці руйнуе бізнес. Паводле апошніх дадзеных Нацыянальнага рэестра даўгоў, на канец 2024 года IT-сфера мела пратэрмінаваных запазычанасцяў больш як на 317 мільёнаў злотых (каля 75 млн еўра), што амаль на 20% больш, чым пазалетась.

Выданне Rzeczpospolita піша, што адначасова рынак працы скарачаецца — праграмістаў усё часцей замяняе штучны інтэлект. Таму раней разрознены сектар вымушаны рухацца ў бок кансалідацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц