BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Штрафы за парушэнне ПДР хочуць аўтаматычна спісваць з карткі

Улады ў Беларусі хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за парушэнне ПДР. Спагнанне некаторых запазычанасцяў патрапіць пад спрошчаную выканаўчую вытворчасць, паведаміў міністр юстыцыі Яўген Каваленка.

Фота: © МУС Беларусі

У прыватнасці, пад спрошчаную выканаўчую вытворчасць патрапіць спагнанне штрафаў за парушэнне ПДР, зафіксаваныя з дапамогай сістэмы фотафіксацыі. Грашовыя сродкі будуць спісвацца з рахунку парушальніка, адзначыў Каваленка.