BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сусветны банк ацаніў перспектывы беларускай эканомікі

Здымак ілюстрацыйны

Адставанне беларускай эканомікі ад сусветнай і ў рэгіёне працягне ўзмацняцца. У бліжэйшыя два гады рост будзе прыкметна ніжэйшы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Сусветнага банка з прагнозам па эканоміках свету і рэгіёнаў на 2025 і 2026 гады.

Згодна з прагнозам, ВУП Беларусі ў 2025 годзе вырасце на 1,2%, а ў 2026-м – на 0,8%. Між тым рост сусветнай эканомікі чакаецца на 2,7% штогод,. Рэалізацыя названага прагнозу будзе азначаць узмацненне адставання Беларусі ад сусветнай эканомікі. Тое самае тычыцца, калі параўнаць з суседзямі. Напрыклад, Польшча, як чакаецца, вырасце больш чым на 3% у кожны з найбліжэйшых двух гадоў. Украіна, якая змушана знаходзіцца ў стане вайны, будзе расці на 2% і 7% адпаведна. Як нагадвае «Зеркало», урад плануе, што ВУП сёлета вырасце на 4,1%.

Беларускае Радыё Рацыя