Сусветны банк змяніў прагноз па эканоміцы Беларусі. Паводле новай справаздачы, рост валавага ўнутранга прадукту будзе запаволены. У 2025 годзе ВУП прагназуецца на роўні 1,9%, раней чакалася 2,2%.

У 2026-м тэмпы могуць знізіцца да 1,3%. У Банку тлумачаць слабую дынаміку знешнімі абмежаваннямі, нізкім роўнем інвестыцый і структурнымі рызыкамі, якія замінаюць эканамічнаму аднаўленню ў рэгіёне.






