BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сусветны банк у сваім аглядзе пагоршыў прагноз для Беларусі

Рост ВУП Беларусі ў 2024 годзе ацэнены ў 0,8 працэнта. Такія ж тэмпы СБ прагназуе на 2025 год.

Сітуацыю і варыянты для ашчаджэнняў беларусаў каментуе сябар Каардынацыйнай рады, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук:

– У 2023 годзе Беларусь трошкі перавысліа ўзровень ВУП 2019 году, і не дацягнула да 2021 году. Рэалістычныя лічбы, якія дае сусветны банк – гэта фактычна толькі вяртанне на ўзровень 2021 году. Па статыстыцы мы можам гэта бачыць, што значную частку сваіх ашчаджэнняў беларусы перанакіроўваюць на рынак нерухомасці. Гэтыя 3 стратэгіі найбольш відавочныя.

Паводле эксперта, эканамічны рост Беларусі працягнецца яшчэ год з тэндэнцыяй да «затухання». Інфляцыя будзе на ўзроўні 5,5-6%. Пры гэтым цэны будуць больш актыўна расці менавіта ў першай палове года.

Беларускае Радыё Рацыя