BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тайвань увёў абмежаванні на пастаўкі станкоў у Беларусь і РФ

Міністэрства эканомікі Тайваня ўвяло абмежаванні на пастаўку станкоў у Беларусь і Расею, паведамляе ведамства. Абмежаванні ўводзяцца ў дачыненні да 77 відаў станкоў з 8 сакавіка ў сувязі з тым, што гэта абсталяванне можа мець шырокі спектр прымянення, у тым ліку ў ваеннай сферы. Мінэканомікі рэкамендавала вытворцам разарваць сувязі з адпаведнымі беларускімі і расейскімі пакупнікамі.

Асобна адзначаецца, што для выключэння атрымання Беларуссю і РФ высокатэхналагічных тавараў з Тайваня праз трэція краіны вытворцы абавязаныя выразна паказваць у дакументацыі канчатковага атрымальніка тавараў пры экспарце ў краіны з «высокімі перавалачнымі рызыкамі». Такімі краінамі названыя Турцыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і інш.

Акрамя гэтага, Мінэканомікі Тайваня павялічыла больш чым у 15 разоў сумы штрафаў за незаконны экспарт у Беларусь і Расею. («Позірк»)

Колькасць вакансій у Менску за год павялічылася на 38%

Колькасць вакансій у Менску за год павялічылася на 38,2%, вынікае са звестак сталічнага выканкама. Па стане на першага лютага ў службе занятасці Менска было зарэгістравана больш за 34 тысяч вакансій – каля 27% ад агульнай колькасці у краіне. Характэрна, што за год не змянілася структура вакансій – па-ранейшаму большасць з іх прызначаныя для рабочых. Аднак доля такіх вакансій павялічылася на шэсць працэнтных пунктаў да 66 працэнтаў.

Адным з наступстваў недахопу працоўнай сілы з’яўляецца рост заробкаў, якія на працягу мінулага года сталі прычынай паскарэння росту цэн, гаворыцца ў аналітычным матэрыяле праекта «Кошт урада». Заробкі, як адзначылі эксперты, раслі хутчэй за прадукцыйнасць працы, што «пагаршае праблему дысбалансаў рынку і зніжае канкурэнтаздольнасць мясцовых тавараў і паслуг».

У Расеі зноў будуць выпускаць аўтамабілі Citroen і Peugeot

Завод «ПСМА Рус» у расейскай Калузе адновіць вытворчасць красовера Citroen C5 Aircross і Peugeot 4008. Гаворка ідзе пра мадэлі, адаптаваныя пад кітайскі рынак з наступнай частковай лакалізацыяй.

Завод «ПСМА Рус» да 2022 года, акрамя гэтых двух брэндаў, выпускаў таксама некаторыя мадэлі Opel і Mitsubishi. Але потым вытворчасць была спыненая з прычыны спынення паставак камплектуючых. У канцы мінулага года кампанія «Аўтамабільныя тэхналогіі» перазапусціла вытворчасць. Там заявілі, што пакуль гаворка ідзе аб зборцы з машынакамплектаў, якія атрымліваюцца ад неназванага «ўсходняга партнёра».

У будучыні магчымы іх адаптацыя пад мясцовы рынак і лакалізацыя вытворчасці ў Расеі. На прадпрыемстве спадзяюцца аднавіць выпуск Citroen C5 X, Peugeot Partner і Opel Combo. (Office Life)

Беларускае Радыё Рацыя