BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Таксі ў Беларусі адно з самых танных у свеце

Беларусь аказалася ў спісе краін з самым танным таксі ў свеце, вынікае з дадзеных, апублікаваных Numbeo.

У спісе з 94 страх Беларусь заняла 89 месца. То бок, танней, чым у нас, можна катацца на таксі толькі ў пяці краінах свету (у Індыі, Узбекістане, Іране, Арменіі і на Філіпінах). Індэкс Numbeo ствараўся, каб дапамагчы людзям ва ўсім свеце арыентавацца ў цэнах.

Дапамагчы Numbeo збіраць дадзеныя можа кожны з вас — кожны карыстач можа падзяліцца сярэднім чэкам на той ці іншы тавар ці прадукт у сябе ў краіне і нават у горадзе. А частку дадзеных Numbeo збірае па аўтарытэтных крыніцах — прыкладам, бярэ іх з вэб-сайтаў гіпермаркетаў, кампаній таксі і гэтак далей.

Раней Numbeo падлічыў, што ў Беларусі яшчэ і адзін з самых танных у свеце капучына. То можна сядаць у таксі і кіравацца наўпрост у кавярню.

Беларускае Радыё Рацыя