BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тарыфная льгота на ўвоз электрамабіляў у Беларусь пачне дзейнічаць з 22 студзеня

З 22 студзеня ў Беларусі пачне дзейнічаць тарыфная льгота на ўвоз электрамабіляў. Пра гэта паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Акрамя Беларусі, тарыфныя льготы ў межах ЕАЭС на наступны год атрымалі таксама Арменія і Кыргызстан.

У 2026 годзе Беларусь зможа беспошлінна ўвезці да 20 тысяч электрамабіляў. Гаворка ідзе пра транспартныя сродкі, якія класіфікуюцца па мытным кодзе 8703 80 000 3.

Пры гэтым у беларускую квоту не ўключаны гібрыдныя аўтамабілі — без выплаты мытных пошлін дазволены ўвоз толькі транспартных сродкаў, абсталяваных выключна электрычным рухавіком.