BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Таваразварот Беларусі і Расеі вырас на 6,4%

Таваразварот Беларусі і Расеі ў першым паўгоддзі 2024 года склаў 25,1 млрд даляраў. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам ён вырас на 6,4%. Такія звесткі прывялі ў Белстаце.

Як растлумачылі ў Нацыянальным статыстычным камітэце РБ, аснову экспарту Беларусі ў Расею склала прадукцыя апрацоўчай прамысловасці.

Аб’ёмы экспарту харчовай прадукцыі выраслі на 8,4 працэнта, таксама на 13,1 працэнта вырас экспарт вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры, транспартных сродкаў і абсталявання – на 5,3 працэнта.

Устойлівыя гандлёва-эканамічныя сувязі з Беларуссю падтрымліваюць больш за 80 суб’ектаў Расеі. У 2023 годзе Беларусь з рабочымі візітамі наведалі звыш 90 афіцыйных дэлегацый больш як з 50 суб’ектаў Расейскай Федэрацыі, у тым ліку на чале з губернатарамі – 38.

Беларускія камплектуючыя выкарыстоўваюцца на 25 расейскіх аўтазаводах, у тым ліку КамАЗам і АвтоВАЗам.