BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэмпы росту эканомікі ў Беларусі працягнуць запавольвацца

Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі ў бліжэйшы час працягнуць запавольвацца. Такое меркаванне выказаў праект “Кошт урада” на падставе аналізу эканомікі ў рэгіянальным разрэзе.

Эксперты звярнулі ўвагу не тое, што за першае паўгоддзе эканоміка вырасла на 5%, аднак яе рост “некалькі запаволіўся”. “Запас трываласці для той эканамічнай палітыкі, якую праводзяць зараз чыноўнікі, захоўваецца”, — канстатавалі аналітыкі. Пры гэтым, мяркуюць яны, па большасці рэгіёнаў “лакальны пік росту эканомікі альбо дасягнуты ў сапраўдны момант, альбо ўжо пройдзены”.

Цяпер лідарам з’яўляецца Гарадзенская вобласць, дзе ў гадавым выражэнні рост ВУП склаў 7,5%, адзначыў “Кошт урада”.

Беларускае Радыё Рацыя