Узаемны гандаль Беларусі і Расеі за 2025 год вырас на 4,6%. Такія даныя апублікаваў Белстат.

Беларусь найбольш прадае ў Расею:
– малочную і мясную прадукцыю;
– грузавыя і легкавыя аўтамабілі;
– тэлевізары, маніторы і праектары.
Топ-3 тавараў, якія Беларусь экспартуе з Расеі выглядае так:
– нафта;
– прыродны газ;
– чорныя металы і вырабы з іх.
У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана
Падчас наведвання рэстарана «Мак.бай» у Менску 8 сакавіка Аляксандр Лукашэнка загадаў перайменаваць каву амерыкана. Падчас дэманстрацыі Лукашэнку працы апарата самаабслугоўвання дырэктарка сеткі Вікторыя Данько стала дзеля прыкладу заказваць праз яго каву амерыкана. Лукашэнка, пачуўшы назву амерыкана, загадаў перайменаваць амерыкана ў беларускі брэнд.
У «Мак.бай» адразу пачалі выбіраць новую назву для амерыкана, каб яна была беларускай. І вось вынік — новая назва — «Наша кава», піша «Наша Ніва».
Мінфін рэзка зменшыў цэны на золата і срэбра
Міністэрства фінансаў Беларусі перагледзела разліковыя цэны на каштоўныя металы, якія дзяржава закупляе ў свой фонд, піша Office Life. Пасля перыяду росту, калі золата даражэла восем месяцаў запар, у красавіку ягоны кошт істотна знізіўся. Калі ў сакавіку адзін грам чыстага золата каштаваў 462,62 рубля, то ў красавіку — ужо 419,6 рубля, гэта значыць прыкладна на 43 рублі менш. Таксама працягвае таннець срэбра: у сакавіку грам каштаваў 8,05 рубля, а з красавіка — 6,7 рубля. Гэтае падзенне склала 1,35 рубля.
Калі глядзець на сусветны рынак, то ў сакавіку там таксама назіралася зніжэнне сярэдніх цэн на асноўныя металы: золата, срэбра і плаціну.
Як паводзіны кіраўнікоў прымушаюць людзей звальняцца з працы
Адсутнасць павагі да супрацоўнікаў і прыхільнае стаўленне да выбраных асоб — гэта рысы кіраўнікоў, якія найбольш раздражняюць работнікаў у Польшчы. Такі вынік дало агульнанацыянальнае апытанне пра сітуацыю на працоўным месцы. Кожны трэці рэспандэнт прызнаўся, што мяняў працу з-за дрэннага кіраўніка, часам неаднаразова, а яшчэ 28% прызнаюць, што сур’ёзна разглядалі такі крок, піша газета Rzeczpospolita.
Найбольш каштоўнымі рысамі кіраўнікоў апытаныя найчасцей называлі справядлівасць, у тым ліку роўнае стаўленне да каманды і этыку. Палова рэспандэнтаў паставіла іх на першае месца, а 75% — сярод двух галоўных каштоўнасцей. 47% супрацоўнікаў лічаць, што добры кіраўнік павінен гнутка спалучаць ролі лідара, менеджара, настаўніка і партнёра ў залежнасці ад сітуацыі.
Беларускае Радыё Рацыя.
Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.






