BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Топ-5 тавараў, якія Кітай купляе ў Беларусі

Кітай апублікаваў статыстыку імпарту беларускай прадукцыі за першы квартал бягучага года, паведамляе сайт myfin.by. Як і раней, асноўным таварам, які Кітай імпартуе з Беларусі, застаюцца калійныя ўгнаенні. Са студзеня па сакавік КНР закупіла беларускага калію амаль на 240 мільёнаў даляраў.

Другой па важнасці пазіцыяй стаў рапсавы алей — яго імпарт склаў 114,6 мільёна даляраў. На трэцім месцы — падоўжна распілаваная драўніна на 43 мільёны даляраў. У пяцёрку найбольш запатрабаваных тавараў з Беларусі таксама ўвайшлі: драўняная цэлюлоза, мяса і харчовыя субпрадукты птушкі.

Раней паведамлялася, што ў пачатку гэтага года Кітай павялічыў пастаўкі антыбіётыкаў у Беларусь.

Пуцін хоча пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў

Расея гатова разам з Беларуссю пачаць праект па вытворчасці беспілотнікаў, заявіў прэзідэнт РФ у пачатку двухбаковай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у расейскім Валгаградзе. Ён таксама зазначыў, што ў краін ёсць дамоўленасці па сумеснай дзейнасці ў галіне авіябудавання.

Вам удалося захаваць частку авіяцыйнай прамысловасці і, спадзяюся, ёсць таксама, над чым можна працаваць: і невялікі самалёцік, і кааперацыя па сярэднемагістральных самалётах, і гэтак далей, – сказаў Пуцін.

Улады хочуць зноў зрабіць ІТ галоўным драйверам эканомікі

Беларусь пераарыентавала экспарт ІТ-паслуг на краіны СНД, і ўклад галіны ў эканоміку краіны павялічваецца. Пра гэта ў інтэрв’ю БТ паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.

Паводле яго слоў, піша Dev.by, у 1 квартале ВУП перасягнуў прагнозы і вырас на 3,1%. ІТ-сфера адыграла ў гэтым адну з галоўных роляў нараўне з будаўніцтвам, гандлем і прамысловасцю. ТАксама, паводле чыноўніка, ІТ-сфера выйшла на ўстойлівы рост. Картун нагадаў, што “у пікавыя часы быў больш за 7% ўклад ІТ-галіны ў ВУП, зараз каля 3%”.

Дадамо, што праблемы ў ІТ-сферы пачаліся пасля 2020 года, калі шматлікія кампаніі пачалі выводзіць свае офісы і работнікаў за мяжу.

Усё больш гарадоў Польшчы “за” забарону продажу алкаголю ноччу

У Польшчы пашыраецца геаграфія населеных пунктаў, у якіх ноччу забаронены продаж алкаголю. Іншыя ж разглядаюць такую магчымасць. Сярод іх – горад Лодзь, адна з найбольшых польскіх агламерацый.

Паводле наяўных звестак, у Польшчы ў 2018–2024 гадах 176 муніцыпалітэтаў увялі забарону на гандаль алкаголем у начны час сутак. Гэта прыкладна 7% усіх польскіх тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак. Пры гэтым абмежаванне на продаж датычыць начных крамаў і АЗС, але не распаўсюджваецца на ўстановы грамадскага харчавання, клубы, дыскатэкі і так далей, піша polskieradio.pl.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt.