BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Траціна беларусаў бачаць пагаршэнне эканомікі краіны

Усё больш беларусаў лічаць, што сітуацыя ў беларускай эканоміцы і ў іх асабістым сямейным бюджэце ў параўнанні з мінулым годам пагоршылася.

У кастрычніку праводзілася чарговае анлайн-апытанне гарадскіх жыхароў, на аснове якога эканамісты Macroby складаюць індэкс спажывецкай упэўненасці. Траціна рэспандэнтаў адзначыла пагаршэнне як эканамічнай сітуацыі ў краіне (33 працэнты), так і матэрыяльнага становішча сваёй сям’і (34 працэнты). Гэта на 4% працэнты больш негатыўных ацэнак, чым год таму. Паляпшэнні ў краіне заўважылі 21%, а ў сямейным кашальку – 19% апытаных, піша выданне “Беларусы і рынак”.

У Беларусі можа паўстаць кітайскі завод шкляной прадукцыі

Кітайская кампанія – вытворца шкляной прадукцыі з правінцыі Хэнань – вывучае магчымасць арганізаваць вытворчасць у Беларусі. Для гэтага яе прадстаўнікі наведалі на днях свабодную эканамічную зону “Магілёў”. Прадстаўнікі кітайскай кампаніі паглядзелі пляцоўкі для магчымай лакалізацыі вытворчасці, піша Office Life.

Таксама стала вядома, што кітайскі інвестар Shaanxi Xinrun Enterprise Group пры садзейнічанні Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі адкрыў у Беларусі аграпрамысловую кампанію.

За 2025 год “Белавія” перавезла 2 млн пасажыраў

У першай пяцёрцы напрамкаў — Санкт-Пецярбург і два маскоўскія аэрапорты, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка. Цалкам топ-5 самых папулярных напрамкаў беларускай авіякампаніі выглядае так:

Санкт-Пецярбург

Масква (Шарамецьева)

Стамбул

Масква (Дамадзедава)

Дубай

У пачатку лістапада ЗША часова прыпынілі санкцыі супраць “Белавія” і аднаго з самалётаў Лукашэнкі. Гэта дало беларускай авіякампаніі магчымасць вярнуцца да палётаў у Ізраіль.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае: 1prof.by.