
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў яшчэ на год дзеянне санкцый, якія Байдэн увёў супраць Расеі з 2021 года. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце Федэральнага рэестра ЗША: «Шкодная знешняя дзейнасць урада Расейскай Федэрацыі… працягвае уяўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы, знешняй палітыцы і эканоміцы Злучаных Штатаў. Па гэтай прычыне надзвычайнае становішча павінна працягваць дзеіць пасля 15 красавіка 2025 года».
У дакуменце таксама згадваецца, што Расея працягвае несці пагрозу свабодным выбарам і дэмакратычным інстытутам у ЗША і іх саюзніках.
У дакуменце згадваюцца таксама:
удзел і спрыянне кібератакам супраць ЗША;
спрыянне і выкарыстанне транснацыянальнай карупцыі для ўплыву на замежныя ўрады;
дзейнасць супраць дысідэнтаў і журналістаў;
падрыў бяспекі ў краінах і рэгіёнах, важных для нацыянальнай бяспекі ЗША;
парушэнне устаноўленых прынцыпаў міжнароднага права, улучна з павагай да тэрытарыяльнай цэласці дзяржаваў.