BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп падпісаў закон, які дадасць трыльёны даляраў да дзяржаўнага доўгу ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект аб скарачэнні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам». Дакумент прадугледжвае зніжэнне падаткаў і павелічэнне фінансавання Пентагону і памежнай бяспекі.  

Закон таксама прадугледжвае скарачэнне праграм сацыяльнай падтрымкі, у тым ліку Medicaid — медычнай дапамогі для людзей з нізкім узроўнем даходу. Гэтая праграма ахоплівае 71 мільён амерыканцаў, і, паводле Бюджэтнага ўпраўлення Кангрэсу, гэта можа пазбавіць да 12 мільёнаў чалавек медычнага страхавання, піша Reuters. 

Фінансаванне выдаткаў часткова забяспечваецца за кошт адмены субсідый на экалагічна чыстую энергетыку і электрамабілі. 

Рэспубліканцы падтрымалі дакумент (толькі двое прагаласавалі супраць), дэмакраты выступілі супраць і назвалі закон «падарункам багатым». Найбольшую карысць ад гэтага дакумента атрымаюць амерыканскія карпарацыі, заможныя грамадзяне і малы бізнес, піша Reuters.