BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп падвысіў мыты на сталь і алюміній

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб падвышэнні мытаў на імпарт сталі і алюмінію ў два разы — з 25 да 50%. Рашэнне мае набыць моц сёння, 4 чэрвеня.

Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

У дакуменце гаворыцца, што мыты, уведзеныя ў сакавіку, «яшчэ не дазволілі» амерыканскай прамысловасці «развіць і падтрымаць узровень выкарыстання вытворчых магутнасцяў, неабходны для ўстойлівага развіцця галін і патрэбаў нацыянальнай абароны».

На думку Трампа, падвышэнне тарыфаў «забяспечыць вялікую падтрымку гэтым галінам і знізіць або ліквідуе пагрозу нацыянальнай бяспецы, якую нясе імпарт вырабаў з сталі і алюмінію, а таксама іх вытворных».

Гэтае рашэнне не закране Вялікую Брытанію, тарыфы на імпарт з гэтай краіны застануцца на ранейшым узроўні 25%, піша Bloomberg.

Беларускае Радыё Рацыя