BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп плануе зрабіць крыптавалюту нацыянальным прыярытэтам ЗША

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе выдаць указ, у якім абвесціць развіццё крыптавалюты нацыянальным прыярытэтам Злучаных Штатаў. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

У прыватнасці, Трамп плануе стварыць кансультатыўны савет па крыптавалюце для фарміравання дзяржаўнай палітыкі развіцця гэтай сферы. Крыніцы агенцтва паведамляюць, што на бягучым этапе абмяркоўваецца ўключэнне ва ўказ дырэктывы для ўсіх урадавых устаноў аб пераглядзе палітыкі ў дачыненні да лічбавых актываў. Акрамя таго, у перспектыве магчымае прыпыненне судовых разглядаў, звязаных з крыптавалютай, такіх як пазоў супраць крыптабіржы Binance.

Дадаткова разглядаецца магчымасць фармавання нацыянальнага запасу крыптавалюты, піша агенцтва.