BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трэці беларускі бізнэс-форум у Вільні

9 красавіка (гэта будзе аўторак) у Вільні адбудзецца Трэці беларускі бізнэс-форум.

Дата: 9 красавіка. Месца: канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius, Rinktinės g: 3, Вільня. 

Форум — гэта прастора для размоваў з уладамі, наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў.

У праграме:

 размова пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ з уладамі Літвы (чакаецца ўдзел кіраўніцтва Дэпартамента па міграцыі, літоўскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў міністэрстваў);

 бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы; 

фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў; 

нэтворкінг і супольныя дыскусіі. 

У межах форуму адбудзецца сустрэча сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой з кіраўніцтвам АВВА для вызначэння прыярытэтаў дзейнасці ў краінах Балтыі на бліжэйшы год. 

Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары