Турцыя актыўна нарошчвае здабычу прыроднага газу, зніжае залежнасць ад замежных энерганосьбітаў, набліжаецца да таго, каб стаць энергетычным хабам. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Форума краін-экспарцёраў газу “Перспектывы да 2050 года”.

«З уводам у эксплуатацыю газавага радовішча «Сакар’я» штогадовая здабыча прыроднага газу павялічылася з 400 млн. кубаметраў да 1 млрд. 300 млн. кубаметраў. У 2024 годзе гэты паказчык дасягнуў 2 млрд 260 млн кубаметраў», – гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе TRT Haber.
У дакладзе гаворыцца, што дзякуючы распрацоўкам і новым адкрыццям на газавым радовішчы Сакар’я штогадовая здабыча прыроднага газу ў Турцыі можа дасягнуць 17 мільярдаў кубаметраў у 2050 годзе. Такое значнае павелічэнне разглядаецца як крытычны крок для Турцыі па скарачэнні імпарту энерганосьбітаў і дасягненні мэты энергетычнай незалежнасці.
Турцыя не толькі рухаецца да забеспячэння ўласнай здабычы газу, але і да таго, каб стаць энергетычным хабам. Паколькі краіна з’яўляецца найважнейшым транзітным вузлом паміж Еўропай, Блізкім Усходам і Расеяй дзякуючы сваім трубаправодам і магутнасцям ЗПГ.
Згодна з дакладам, чакаецца, што да 2050 года сусветная здабыча газу дасягне 5 трыльёнаў 317 мільярдаў кубаметраў. Чакаецца, што да гэтай даты вытворчасць у Еўропе знізіцца на 119 мільярдаў кубаметраў.