Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека рыхтуе матэрыялы для новай справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Яна будзе прадстаўленая на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у кастрычніку 2025 года. Гэтым разам асаблівая ўвага будзе нададзеная працоўным правам і сітуацыі ў сферы занятасці, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Спецыяльны дакладчык заклікае праваабаронцаў, прафсаюзы, СМІ, а таксама тых, хто сутыкнуўся з парушэннямі або валодае адпаведнай інфармацыяй, падзяліцца звесткамі да 31 траўня 2025 года. Для гэтага, зважаючы на сваю кібербяспеку, можна скарыстацца адпаведнай электроннай поштай, адрас якой пададзены на сайце Упраўлення.
«Рэжым у Беларусі выкарыстоўвае працу як інструмент рэпрэсій – ад прымусовай працы палітвязняў да эканамічнага ціску на грамадзянаў, чыя адзіная «віна» ў тым, што яны адстойвалі свае правы. Гэтая справаздача ААН – яшчэ адна магчымасць прыцягнуць увагу да злачынстваў рэжыму, прыцягнуць увагу да актуальных праблемаў і садзейнічаць іх вырашэнню», – адзначае Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя
Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц інтэрнэту