BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі будуць канфіскоўваць таксоўкі і маршруткі, не ўключаныя ў рэестр аўтамабільных перавозак

У Беларусі будуць канфіскоўваць таксоўкі і маршруткі, не ўключаныя ў рэестр аўтамабільных перавозак. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту Андрэй Гладкі.

“Калі аўтамабільны перавозчык, транспартны сродак не будуць уключаныя ў рэестр, ажыццёўленая ім дзейнасць будзе з’яўляцца забароненай. Што гэта цягне за сабой далей? У судоў з’яўляюцца ўсе падставы канфіскаваць транспартныя сродкі ў перавозчыкаў у даход дзяржавы”, — заявіў прадстаўнік Мінтрансу.

Кампаніі, у якіх забяруць транспарт, будуць аўтаматычна пазбаўленыя магчымасці вярнуць яго пасля выплаты штрафу.

Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 жніўня.