BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі хочуць часова забараніць вываз паперы і кардону

Часовае абмежаванне экспарту рэгенеруемай паперы і кардону (адходаў і макулатуры) плануецца ўвесці ў Беларусі. Мяркуецца, што вываз будзе забаронены на шэсць месяцаў. Адпаведныя нормы змяшчае пастанова Савета міністраў, праект якой вынесены на грамадскае абмеркаванне.  

Фота: Сяргей Ярмохін

Прычынай такіх абмежаванняў называецца рэзкі рост вывазу гэтай прадукцыі і ўзніклы дэфіцыт на ўнутраным рынку.

З ініцыятывай забароны выступіў канцэрн “Беллеспаперапрам”, які і вядзе абмеркаванне праекта дакумента.