BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі другі месяц запар растуць „залатыя” рэзервы

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за жнівень павялічыліся на 165,1 мільёнаў даляраў і, паводле папярэдніх звестак, склалі па стане на 1 верасня 8 мільярдаў 697 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

Фота: pexels.com

Асноўны прырост адбыўся дзякуючы падаражанню золата. Запасы Нацбанка Беларусі ў золаце цяпер ацэньваюцца на 4 мільярды 363,9 мільёнаў даляраў, і гэта на 150,6 мільёнаў больш, чым было месяцам раней.

Платформа Fibery абмяжоўвае доступ да сэрвісу з Беларусі і Расеі

Створаная беларусамі платформа для кіравання працоўнымі працэсамі Fibery спыняе доступ да сэрвісу ў Беларусі і Расеі з 12 верасня. Гэта абумоўлена санкцыямі ЗША, піша Devby.io. «Санкцыі ЗША ў дзеянні», — пракаментаваў у фэйсбуку прынятае рашэнне заснавальнік і CEO Fibery Міхаіл Дубакоў.

Пад гэтым допісам Дубакова разгарэлася дыскусія: частка карыстальнікаў запэўнівае, што абмежаванні ЗША толькі для расейцаў і не павінны закрануць Беларусь. Але каманда Fibery пераправерыла і пацвердзіла: забарона непазбежная, паколькі кампанія цяпер базуецца ў Штатах.

Беларусы напісалі петыцыю да літоўскіх уладаў у справе машын

Сотні беларусаў падпісалі петыцыю, у якой звярнуліся да літоўскіх службаў з-за таго, што яны не могуць вярнуць аўтамабілі амерыканскай вытворчасці, якія захраснулі ў Клайпедскім порце, піша Delfi.

Беларусы, якія звярнуліся да літоўскіх службаў, сцвярджаюць, што ў такой сітуацыі апынуліся каля 4 тысяч чалавек, якія не могуць забраць свае аўтамабілі са стаянак, але вымушаныя плаціць за іх захоўванне. Па дадзеных партала, многія людзі куплялі аўтамабілі яшчэ да ўступлення ў сілу санкцый, якія абмяжоўваюць увоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь.

Беларусы сцвярджаюць, што для выезду з Літвы неабходна падаць дэкларацыю вытворцы, але зрабіць гэта складана, бо аўтамабілі пасля аварыі, а амерыканскія кампаніі не жадаюць увязвацца ў пытанні санкцый.

У польскіх Кельцах прайшла Міжнародная выстава ВПК

У польскім горадзе Кельцэ завяршыла сваю працу Міжнародная выстава абароннай прамысловасці. Сёлета мерапрыемства пабілі рэкорды па колькасці экспанентаў: амаль 800 удзельнікаў з 34 краін.

Падчас выставы, якая праходзіла з 3 па 6 верасня, Польшча падпісала шэраг важных кантрактаў. Так, паводле аднаго з іх на вайсковых аэрадромах Польшчы з’явяцца новыя сістэмы радыёлакацыйнага назірання. Агенцтва ўзбраенняў падпісала адпаведны кантракт з іспанскай кампаніяй Indra Sistemas на пастаўку 15 радыёлакацыйных комплексаў. Кошт кантракту складае каля 1 мільярда злотых (240 млн еўра).

Беларускае Радыё Рацыя