У Беларусі другі месяц запар зніжаецца сярэдні заробак, піша Myfin.by. У рэгіянальным разрэзе ў верасні самы высокі заробак зафіксаваны ў Менску – 3 тысячы 58 рублёў – гэта сума з падаткамі і ўзносамі. Таксама добра зарабляюць у Менскім і Салігорскім раёнах – па 2 тысячы 700 – 2 тысячы 800 рублёў.
У Гарадзенскай вобласці традыцыйна ў лідарах Астравецкі раён, дзе сярэдні заробак склаў 2 811 рублёў, і менавіта там размешчана Беларуская АЭС. Найменш зарабляюць у Івейскім раёне – 1 646 рублёў.
На Берасцейшчыне ў лідарах Берасцейскі раён – 2 125 рублёў, у аўтсайдарах – Ганцавіцкі і Столінскі раёны – там сярэдні заробак складае 1 705 рублёў.