BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі каля 35 тысяч пустуючых дамоў

Рэестр пустуючых дамоў пастаянна папаўняеца і цяпер налічвае каля 35 тыс.дамоў, што вельмі шмат, распавёў на сайце беларускага Дзяржаўнага камітэта па маёмасці яго старшыня Дзмітрый Матусевіч.

Фота: gohome.by

Паводле яго, за мінулы год прадалі амаль 1400 пустуючых дамоў. Чыноўнік нагадаў, што на публічнай кадастравай карце нанесеныя дамы, выстаўленыя ў дадзены момант на продаж.

Таксама за 2024 год звыш 5 тыс. адзінак закінутага жылля было ўцягнута ў гаспадарчы абарот.

Нагадаем, што ў Беларусі зараз абвешчана зямельная амністыя для легалізацыі незаконна атрыманай зямельнай маёмасці. Паколькі рэестр пустуючых дамоў пастаянна папаўняецца, дзеянне зямельнай амністыі, было падоўжанае да 1 студзеня 2028 года.