У Беларусі за чатыры месяцы людзі прадалі валюты амаль на 350 млн даляраў больш, чым купілі.
У студзені — красавіку насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
Паводле інфармацыі Нацбанка, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 траўня паводле папярэдніх зьвестак склалі крыху больш за 8 млрд 440 млн даляраў.