BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі мяняюцца правілы атрымання пенсій і грашовай дапамогі

З 1 ліпеня ў Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пенсій і шэрагу іншых сацыяльных выплат — дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы, або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

17-08-2021 г. Минск. Белорусский банкомат принимает карты МИР. Деньги, банковская карта Фото Сергея Мицевича

Паводле новых правілаў, выплаты пераводзяць з пошты ў банк. Раней яны былі даступныя да атрымання на пошце або дастаўляліся дадому, цяпер іх можна будзе атрымаць толькі ў банку.

Пакуль змены датычацца толькі насельніцтва Менску, абласных гарадоў і раённых цэнтраў, прычым далёка ня ўсіх іх жыхароў. Таму, хто яшчэ не перавёў свае пенсіі і іншыя сацыяльныя выплаты з пошты ў банк, трэба зрабіць гэта да 21 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя