BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі могуць істотна падаражэць аўтамабілі

Патрабаванні, якія літоўская мытня ўвяла ў дачыненні да машын, маладзейшых за 5 гадоў, якія гоняць з Еўропы і ЗША ў Беларусь, паўплываюць на цэны на аўтарынку. Пра гэта піша НН.

Пачынаючы з канца сакавіка, прывозіць у Беларусь аўтамабілі з Еўропы з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, стала значна складаней. Спачатку Польшча, а затым Латвія перасталі выпускаць у Беларусь машыны, якія нельга экспартаваць у Расею, хоць на нашу краіну гэтыя санкцыі фармальна і не распаўсюджваюцца. Адзінай краінай, праз якую да нядаўняга часу працягвалі паступаць аўтамабілі з абʼёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, і даражэйшыя за 50 тысяч еўра, заставалася Літва. Для паспяховага вывазу патрабавалася выканаць шэраг умоў, якія былі цалкам выканальныя, калі машына сапраўды накіроўвалася ў Беларусь. Аднак пачынаючы з 4 чэрвеня Літва ўзмацніла кантроль за вывазам аўто, маладзейшых за 5 гадоў, незалежна ад абʼёму і цаны.

Цяпер для экспарту аўто з ЕЗ у Беларусь мытнікі патрабуюць паказаць яшчэ і дэкларацыю ад вытворцы. А таксама выпіску з рахунку транспартнай кампаніі з пацвярджэннем атрымання аплаты за дастаўку аўто.

Беларускае Радыё Рацыя