Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі трэці месяц назіраецца запаволенне росту валавага рэгіянальнага прадукту (ВРП).

Пра гэта сведчыць праведзены інтэрнэт-выданнем “Позірк” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Па выніках студзеня-кастрычніка агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі, які складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы, склаў 204,3 млрд рублёў — на 4,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года.
Сусветны банк чакае рост беларускай эканомікі ў 2024 годзе на роўні 1,2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, даследчы цэнтр BEROC — 4,3%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 4,2%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост валавога ўнутранага прадукту павінен скласці 3,8%.