Сетка электразарадных станцыяў Malanka з 1 красавіка падвышае тарыфы. Аператар сеткі адзначыў, што гэта звязана з ростам у Беларусі цаны на электраэнергію амаль на 12%.

Папярэдні раз тарыфы мянялі год таму. Сетка Malanka налічвае болей за тысячу станцыяў. Летась у Беларусі колькасць легкавых электрамабіляў павялічылася болей чым у 3 разы.
Беларускае Радыё Рацыя






