На рынку нерухомасці ў Беларусі акрэслілася цікавая тэндэнцыя. Як паказвае статыстыка, колькасць здзелак расце – як і кошты, піша «Наша Ніва».

Па выніках траўня сярэдні кошт квадратнага метра ў сталіцы вырас на 2,4% і склаў 1520 даляраў. Прычым размова не пра прапановы, а пра рэальныя здзелкі. Планка паўтары тысячы за метр была пераадолена ўпершыню з 2015 года.
Але кошты на нерухомасць растуць не толькі ў сталіцы. Кватэры даражэюць і ў абласных цэнтрах.
Сярэдні кошт жылля ў Берасці, які з’яўляецца самым дарагім абласным цэнтрам, працягвае расці. Па стане на 1 чэрвеня яна склала $936 за метр. У Гародні, якая займае другое месца па дарагавізне нерухомасці сярод абласных цэнтраў, кошты таксама растуць. Па стане на 1 чэрвеня метр у Гародні ў сярэднім каштаваў $824.
Людзі, знаёмыя з сітуацыяй на рынку нерухомасці, адзначаюць, што акрамя рэгіяналаў, якія часта набываюць нерухомасць у буйных гарадах для дзяцей, немалую долю пакупнікўоў складаюць беларусы, якія працуюць за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя






