BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі падвышаюцца ўсе віды працоўных пенсій

У Беларусі з 1 лютага падвышаюцца ўсе віды працоўных пенсій, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як нагадалі ў ведамстве, з 1-га лютага падвышаюцца ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.

У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 10 працэнтаў. Так, паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br1070.